Яшчэ адна крымінальная справа за жнівеньскія пратэсты ў Мінску накіраваная ў суд
Мінчуку выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Паводле Следчага камітэту, уначы 10 жніўня 33-гадовы мінчук у стане алкагольнага ап'янення прымаў актыўны ўдзел у пратэстах на скрыжаванні завулка Тучынскага і вуліцы Кальварыйскай. У тым ліку, ён «удзельнічаў ва ўзвядзенні агароджы на праезнай частцы дарогі, наўмысна перагароджваючы дарогу розным транспартным сродкам».
Мінчуку выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).
«У ходзе расследавання мужчына растлумачыў, што віной усяму вялікая колькасць выпітага алкаголю і «эфект натоўпу», які і заахвоціў яго здзейсніць злачынства. Мінчук прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым», – гаворыцца ў прэс-рэлізе СК.
У СК сцвярджаюць, што мужчына быў раней судзімы за незаконны абарот забароненых рэчываў і прысваенне маёмасці.