Ізраіль не будзе абслугоўваць самалёты Belavia

Belavia была вымушаная адмяніць рэйсы ў Тэль-Авіў да 27 кастрычніка 2022 года.

belavija_1103_1.jpg


15 траўня 2022 года беларускай авіякампаніі быў выдадзены афіцыйны дазвол на палёты і зацверджаны рэйсы па новым раскладзе.
«Раптоўнае рашэнне ізраільскага боку адмяніць ранейшыя дамоўленасці выклікае здзіўленне», — адзначыў генеральны дырэктар Belavia Ігар Чаргінец.
У заяве авіякампаніі таксама паведамляецца, што «пасажырам, якія набылі авіябілеты на рэйсы Мінск-Тэль-Авіў-Мінск раней, а таксама на рэйсы па новым маршруце праз Баку, гарантуецца вяртанне кошту ў поўным аб'ёме».
«Мы шкадуем аб тым, што запланаваныя сустрэчы сваякоў не адбудуцца, грамадзяне Ізраіля не змогуць прыляцець у Беларусь і правесці спякотнае лета ў больш мяккім клімаце, а грамадзяне Беларусі — аздаравіцца на курортах Чырвонага і Мёртвага мораў, — сказаў Ігар Чаргінец. — Мы сапраўды шкадуем аб магчымых стратах, якія панясуць усе ўдзельнікі турыстычнай галіны Беларусі і Ізраіля ў выніку адмены раней забраніраваных і аплачаных пуцёвак, аднак яшчэ раз звяртаем увагу на тое, што да такой сітуацыі прывяло аднабаковае рашэнне ізраільскага боку».