Інвалід-калясачнік Саша Аўдзевіч скокнуў з парашутам
Інвалід-калясачнік з Ліды Саша Аўдзевіч скокнуў з самалёта з парашутам, паведамляе «Еўрарадыё».
На сваёй старонцы ў Facebook ён змясціў фота і відэа.
"Перад скачком было толькі адно пытанне ў інструктара, кшталту: "чэл, ты баішся гугл мэпс?" — піша Аўдзевіч.
Паводле яго слоў, хлопцы-інструктары нават не звярнулі ўвагі на тое, што ён на калясцы.
Два гады таму Саша Аўдзевіч, беларус з першай групай інваліднасці, праехаў 4 тысячы кіламетраў па Еўропе на хэндбайку.