«Інтерфакс-Захад» спыняе сваю працу з 1 студзеня 2022 года

У сувязі са зменамі, унесенымі ў Закон «Аб сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь» у маі 2021 года, інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад», адзіным заснавальнікам і ўладальнікам якога з'яўляецца расійскае АТ «Інтэрфакс», не мае магчымасці працягваць ажыццяўленне сваёй дзейнасці ў якасці СМІ.

aux_head_1640964638_20211231_inter_360.jpg

На сайце агенства размешчаны афіцыйны зварот да чытачоў.
«Мы працавалі на беларускім медыярынку з 1994 года, стараліся сумленна і цікава падаваць нашым чытачам усё, што адбывалася ў краіне і па-за яе межамі, дзяліліся з вамі аналітычнымі разважаннямі і меркаваннямі экспертаў. Дзясяткі тысяч навін, сотні інтэрв'ю, высокая аператыўнасць і непрадузятасць ва ўсіх тэмах, якія асвятляліся за гэтыя гады — такім запомніцца "Інтэрфакс-Захад" чытачам.

Мы стараліся працаваць на вас, прыносіць карысць і рабілі сваю працу максімальна прафесійна. З 1 студзеня мы вымушаны развітацца, каб не парушаць прававое поле Рэспублікі Беларусь.
Дзякуй, што былі з намі і верылі ў нас! З цеплынёй і любоўю мы будзем успамінаць усіх нашых сяброў, партнёраў і экспертаў, і з велізарнай падзякай — чытачоў, якія нам давяралі і дзякуючы якім рэйтынгі навін "Інтэрфакс-Захад" заўсёды былі высокімі», — паведамляе агенства.