Гомельскі БРСМ звадзіў школьнікаў у жаночую папраўчую калонію

У імпрэзе «Адкрыты дыялог» удзельнічалі непаўналетнія, якія адбываюць пакаранне за наркотыкі, напісана на старонцы аддзела БРСМ Чыгуначнага раёна.

Сустрэча школьнікаў са зняволенымі жаночай калоніі. Фота: Молодёжь Железнодорожного района.БРСМ / VK

Сустрэча школьнікаў са зняволенымі жаночай калоніі. Фота: Молодёжь Железнодорожного района.БРСМ / VK


Гомельскі БРСМ звадзіў школьнікаў у жаночую папраўчую калонію.
На экскурсіі ў «зону» былі і вучаніцы 8–11 класаў школы № 29 Гомеля. Яны па вяртанні з жаночай калоніі расказалі пра гэта сваім аднакласнікам.
У імпрэзе «Адкрыты дыялог» удзельнічалі непаўналетнія, якія адбываюць пакаранне за наркотыкі, напісана на старонцы аддзела БРСМ Чыгуначнага раёна:
«Асуджаныя расказалі, як яны апынуліся ў месцах пазбаўлення волі, і заклікалі моладзь не рабіць злачынстваў, звязаных з наркотыкамі».
У самой школе кажуць, што гэтая экскурсія патрэбна была для «прафілактыкі наркаманіі».