Гомельская пракуратура адказала праваабаронцам наконт прымусовай працы студэнтаў

Гомельская гарадская пракуратура не будзе разбірацца, хто адправіў студэнтаў БелДУТ ў поле для збору морквы. Як паведаміла праваабаронцу Леаніду Судаленка намесніца пракурора, саветнік юстыцыі Алеся Рабцава, адказ на гэтае пытанне будзе шукаць абласное ўпраўленне адукацыі.

ogorodko.ru

ogorodko.ru

1 кастрычніка студэнты трэцяга курса электратэхнічнага факультэта БелДУТ у вучэбны час былі прыцягнутыя ў ААТ «Камбінат«Усход» да збору морквы.Праваабаронца Леанід Судаленка, які ажыццяўляе штогадовы маніторынг выкарыстання працы школьнікаў і студэнтаў для уборкі ўраджаю ў сельгаспрадпрыемствах, паставіў перад пракурорам Гомеля пытанне аб прымусовай працы, якая парушае кодэкс аб адукацыі.
— Прымусовая праца ў Беларусі забаронена Канстытуцыяй. Кодэкс аб адукацыі не прадугледжвае нароўні з іншымі абавязкамі навучэнца абавязак яго ўдзелу ў працы па ўборцы ўраджаю і больш за тое, ўсталёўвае прамую забарону. У прыватнасці, забараняецца прыцягненне навучэнцаў устаноў адукацыі да выканання работ, якiя не прадугледжаны вучэбна-праграмнай дакументацыяй і праграмамі выхавання, — напісаў пракурору праваабаронца.
Абласное ўпраўленне адукацыі ў асобе начальніка Сяргея Парошына перанакіравала зварот праваабаронцы непасрэдна ў навучальную ўстанову, у якой вучацца студэнты.
Гомельская вясна