Хатняя гаспадыня супраць «дармаедскай» камісіі: у Гомеле адбудзецца суд.

15 сакавіка ў 14.30 у Чыгуначным судзе Гомеля адбудзецца працэс хатняй гаспадыні Марыі Тарасенка супраць дармаедскай камісіі.

rep_1.png


Прававы інспектар прафсаюзу РЭП, праваабаронца Леанід Судаленка заклікае ўсіх неабыякавых прыйсці і падтрымаць Марыю Тарасенка ў судзе.
"У пазамінулым годзе ўлада не пайшла на тое, каб патрабаваць у людзей падатак на незанятасць. У гэтым годзе ўлада схавала падатак у аплату паслуг ЖКГ і гэтак спрабуе зняць яго з кожнага, каго палічыла незанятым. Прыходзьце, давайце пакажам, што нас шмат. Праявім салідарнасць і прымусім уладу звярнуць увагу на праблему".
Падрабязней аб справе на відэа.
Паводле praca-by.info