«Ганцавіцкі час» больш друкаваць не будуць — адмовіла друкарня

Брэсцкая друкарня адмовілася друкаваць газету «Ганцавіцкі час» у 2022 годзе

photo_2021_12_01_15_17_19.jpg

Дамова «Ганцавіцкага часу» на паліграфічныя паслугі брэсцкай друкарні сканчаваюцца ў канцы 2021 года. Цяпер друкарня адмовілася працягваць дамову з выданнем. Пра гэта рэдакцыю апавясцілі 30 лістапада па электроннай пошце.

Намесніца дырэктара брэсцкай друкарні Ірына Іванісік па тэлефлне растлумачыла прычыну: «У нас загрузка мяняецца». На дадатковае пытанне, чаму пра гэту загружанасць друкарні не было пазначана ў паведамленні, Ірына Іванісік адказала сваім пытаннем: «А навошта?»

signal_2021_12_01_115056_001.jpeg

Галоўны рэдактар выдання Пётр Гузаеўскі адзначыў, што 20 гадоў «Ганцавіцкі час» сумленна выконвае сваю працу на карысць чытачоў у раёне і далёка за яго межамі:

«Мы спрабавалі дапамагчы многім людзям, і гэта спрацавала: падымалі актуальныя праблемы, трымалі чытачоў у курсе падзеяў, якія адбываліся ў Ганцавіцкім раёне і не толькі. Мы аб'ектыўна асвятлялі падзеі і пісалі гісторыю раёна. Дзякуй усім, хто падтрымліваў і давяраў нам».

Паводле «Першы рэгіён», @viasna96