«Хай анёлы ахоўваюць вас». Беларускія творцы запісалі ролік у падтрымку Гродзенскага хоспіса (відэа)
Улетку 2021 года гродзенскія ўлады прынялі рашэнне ліквідаваць дзіцячы хоспіс — установу, якая цягам больш як 13 гадоў падтрымлівала безнадзейна хворых дзяцей і іх сем’і, адзначаецца ў апісанні на відэа.
Беларускія творцы запісалі ролік у падтрымку Гродзенскага хоспіса. Словы падтрымкі і святочныя віншаванні ў відэа выказваюць Palina, акцёры «Беларускага Свабоднага тэатра», Lesley Knife, «Naviband», Маргарыта Ляўчук, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) і Лявон Вольскі.