Фотафакт: На згарэлым бровары ў Гродна павесілі рэкламу супраць пажараў
На будынку старога гарадзенскага бровара, які згарэў у маі 2017 года, павесілі сацыяльную рэкламу ад МНС, якая заклікае сцерагчыся пажараў.
Гэтае іранічнае супадзенне заўважыў карэспандэнт hrodna.life.
Будынак гродзенскага бровара вядомы з 17 стагоддзя як палац, які належаў славутаму роду Сапегаў. Доўгі час улады Гродна спрабавалі знайсці прымяненне будынку, які некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён. Аднак інвестара не знайшлося.
Пажар на бровары здарыўся 21 мая. Сярод асноўных версій тады называліся — неасцярожнае абыходжанне з агнём і падпал.