Фотафакт: на праваслаўным фестывалі ў Мінску Крым названы расійскім

Афіцыйна Беларусь не прызнала Крым расійскім. У адрозненне ад праваслаўнай царквы. Фатограф Альфрэд Мікус апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку фота стэнда аднаго з удзельнікаў праваслаўнага фестывалю «Пасхальная радасць», які праходзіць у сталічным Палацы мастацтваў.

56608855_2115425671874469_6712582809002704896_o.jpg

Фестываль праводзіць Свята-Елісавецінскі манастыр. Аналагічная інфармацыя наконт палітычнай прыналежнасці Крыма ўтрымліваецца і на старонцы са спісам удзельнікаў на афіцыйным сайце фестываля.
Падчас апошняй «Вялікай размовы» Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што Беларусь не прызнала і не можа прызнаць Крым расійскім, паколькі наша краіна з'яўляецца падпісантам Будапешцкага мемарандуму, які гарантуе ў тым ліку тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
Улічваючы асаблівыя стасункі праваслаўнай царквы з афіцыйным Мінскам, так і хочацца пажадаць: вы ці крыжык здыміце, ці майткі апраніце.