Forbes: шэраг рэйсаў расійскіх авіякампаній таксама пачалі выконвацца ў абыход Беларусі
Набралася ўжо каля дзясятка такіх рэйсаў.
Аб тым, што некаторыя рэйсы расійскіх авіякампаній услед за еўрапейскімі таксама пачалі выконвацца ў абыход Беларусі, піша выданне Forbes са спасылкай на крыніцу ў адным з профільных ведамстваў.
Паводле яго звестак, з чацвярга набралася ўжо каля дзясятка такіх рэйсаў. Аб прычынах пакуль не гаворыцца. Выданне піша, што яны могуць быць як палітычнымі, так і тэхнічнымі.
Нагадаем, еўрапейскія перавозчыкі абвясцілі байкот Беларусі пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску, калі з рэйса знялі Рамана Пратасевіча. Расея тады казала аб тым, што не збіраецца мяняць маршруты сваіх рэйсаў і нават адмовіла ў дазволе на ўваход у сваю паветраную прастору для некалькіх рэйсаў, якія мелі намер выканаць па змененым трасах.
Паводле gazetaby.media