Фестываль кулікоў у Тураве

У кожнага беларуса напэўна свае асацыяцыі са словам "Тураў". Хтосьці ў першую чаргу успомніць пра крыжы, якія, як шмат хто верыць, растуць з зямлі, хтосьці раскажа пра тое, што Тураў адносіцца да ліку самых старажытных беларускіх гарадоў. Мала хто ведае, што акурат на яго ўскраіне кожную вясну спыняюцца сотні тысяч мігруючых птушак, многія з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

dsc_7805.jpg


Іх прыцягвае Тураўскі луг — адзін з апошніх у пойме Прыпяці, які яшчэ не зарос хмызняком. Падчас вясновых разліваў ён ператвараецца ў сетку выспаў, на якіх птушкі могуць не толькі спакойна карміцца, але і будаваць гнёзды. Аднак суседства з горадам — хай і невялікім — стварае ім нямала праблем. Прысутнасць людзей, якія прыходзяць на бераг ракі, каб палавіць рыбу або проста пагуляць з сабакамі, азначае небяспеку для кладак і птушанят (не кажучы ўжо пра выпас коней і кароў у перыяд гнездавання).

dsc_7746.jpg


Каб змяніць сітуацыю да лепшага, ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пры падтрымцы мясцовых уладаў штогод праводзіць тут «Фестываль кулікоў». Яго мэта — паказаць жыхарам Турава і іншых гарадоў Беларусі, наколькі каштоўным з экалагічнага пункту гледжання і ў той жа час уразлівым з'яўляецца гэтае месца.

dsc_8348.jpg


Пачаўся фестываль з экскурсій у пойму Прыпяці. Дзякуючы падзорным трубам, а таксама расповедам супрацоўнікаў АПБ Сямёна Левага і Максіма Нямчынава, добра вядомага многім беларусам як вядучы праграмы «Terra incognita», кожны мог пазнаёміцца ​​з жыццём птушак, якія жывуць на Тураўскім лузе: азёрных чаек, белых буслоў, рачных крачек, шэрых чапляў, розных качак і, зразумела, кулікоў.

dsc_8299.jpg
dsc_7856.jpg


Ад групы да групы экскурсантаў сітуацыя мянялася як у калейдаскопе: адны птушкі ўляталі, іншыя займалі іх месца. Ўсё ж героямі дня сталі кнігаўкі і турухтаны.

dsc_7711.jpg


Першыя запомніліся тым, што часцяком збіралі корм усяго ў  8-10 метрах ад назіральнікаў, дазваляючы добра разгледзець сябе нават без бінокля. Турухтаны бралі не толькі вытанчанасцю нарадаў, але і колькасцю: на адной з выспаў сабралася больш за 3 тысячы птушак!

dsc_7659_0.jpg
dsc_7693.jpg


Амаль для ўсіх, хто прыняў удзел у экскурсіях, тое, што адбывалася вакол, стала сапраўдным сюрпрызам. Нават многія жыхары Турава рэагавалі вельмі эмацыйна. Адны не маглі паверыць, што ўсё гэта птушынае багацце сабралася тут само па сабе, а не адмыслова для правядзення фестывалю, іншыя з ходу прапаноўвалі стварыць на гэтым участку поймы запаведнік, каб абараніць яго насельнікаў. Прыходзілася на месцы тлумачыць, як уладкавана складаная экасістэма заліўных лугоў і што кожны можа зрабіць для яе захавання.

dsc_7803.jpg


Экскурсіі яшчэ працягваліся, а ў цэнтры Турава ўжо пачалася асноўная частка фэсту. На яго адкрыцці выступіла прадстаўнікі мясцовых уладаў і дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі. Сцэна часова апусцела, і госці фестывалю сталі шукаць сябе заняткі па душы, балазе выбіраць было з чаго.

Выступае Аляксандр Вінчэўскі

Выступае Аляксандр Вінчэўскі


Звонку здавалася, што праходзіць звычайнае гарадское свята. Аднак амаль усе забавы так ці інакш былі звязаны з Тураўскім лугам. Пра яго нагадвалі не толькі здымкі, на якіх былі намаляваныя велічная пойма Прыпяці і яе насельнікі.

Фотавыстава пад адкрытым небам

Фотавыстава пад адкрытым небам


Усе жадаючыя маглі навучыцца валяць птушак з воўны, маляваць іх, фатаграфаваць ці выразаць з спецыяльнага матэрыялу, каб атрымаць на памяць арыгінальны флікер.

dsc_8117.jpg


Гульні і конкурсы таксама былі тэматычнымі, так што ў выніку нават тыя, хто прыйшлі на фэст проста добра правесці час, міжволі апынуліся ўцягнутымі ў стракаты кругазварот падзей. У яго цэнтры былі кулікі і тыя праблемы, з якім ім даводзіцца сутыкацца з дня ў дзень па нашай віне.

dsc_8209.jpg


dsc_8213_0.jpg
dsc_8161.jpg


Добрае надвор'е, якое, дарэчы, пратрымалася ўсяго адзін дзень, нямала спрыяла таму, што фестываль атрымаўся. Яго фінальным акордам стаў двухгадзінны канцэрт, у якім прынялі ўдзел вядомыя беларускія гурты «Рэха», «Нагуаль» і «Разбiтае сэрца пацана».

Выступае РСП

Выступае РСП


wildlife.by, фота Марыны Серабраковай