Эвакуацыйнымі рэйсамі ў Ірак вылецелі 3556 чалавек

Эвакуацыйнымі рэйсамі авіякампаніі Iraqi Airways у Ірак вярнуліся 3556 чалавек. На сённяшні дзень было здзейснена 9 палётаў. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік іракскага МЗС Ахмед ас-Сахаф.

Рэгістрацыя на рэйс у Ірак у мінскім аэрапорце 2 снежня 2021 года.

Рэгістрацыя на рэйс у Ірак у мінскім аэрапорце 2 снежня 2021 года.


Паводле яго інфармацыі, было выдадзена 383 пашпарты тым, хто іх страціў у Беларусі, Літве, Латвіі і Польшчы, піша REFORM.by.

Паведамляецца, што МЗС Ірака працягвае аказваць падтрымку добраахвотнаму вяртанню іракскіх мігрантаў.

«Амбасады Ірака ў Маскве і Варшаве прыкладаюць асаблівыя намаганні для аказання гуманітарнай дапамогі, рэгістрацыі жадаючых вярнуцца і надання дакументаў на выезд», — гаворыцца ў інфармацыі МЗС.

Афіцыйны прадстаўнік нагадаў, што консульскія дэлегацыі па-ранейшаму працуюць у Мінску, а таксама ў Польшчы, Літве і Латвіі.