Еўрапейская асацыяцыя пілотаў заклікала расследаваць прымусовую пасадку «Ryanair» у Беларусі
Паводле слоў пілотаў, ўчарашнія падзеі могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў у сферы рэагавання на пагрозы тэрактаў на борце самалётаў.

Еўрапейская асацыяцыя пілотаў (ECA) выпусціла заяву, у якой гаворыцца, што пілоты занепакоеныя тым, што беларускія ВПС выкарыстоўвалі для пасадкі самалёта па палітычных прычынах у парушэнне Чыкагскай канвенцыі.
Паводле слоў пілотаў, ўчарашнія падзеі могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў у сферы рэагавання на пагрозы тэрактаў на борце самалётаў:
«Мы заклікаем органы аховы і бяспекі да незалежнага расследавання гэтага выпадку і адпаведнага неадкладнага рэагавання. Гэты беспрэцэдэнтны акт незаконнага ўмяшання патэнцыйна пачне ўсё здагадкі пра самае бяспечнае рэагаванне на пагрозы выбуху бомбаў пры палёце і перахопах. Без даверу і дакладнай інфармацыі ад дзяржаў і пастаўшчыкоў аэранавігацыйных паслуг кіраванне абодвума тыпамі падзей становіцца значна больш рызыкоўным», — заявілі ў ECA.