Дзень Незалежнасці на плошчы Незалежнасці

Карыстальнік фэйсбуку Алекса Кліменка заклікаў сабрацца перад Домам ураду ў Мінску, каб адзначыць 25 годдзе Незалежнасці Беларусі.

Фота Георгія Ланчэўскага, brock-msc.livejournal.com

Фота Георгія Ланчэўскага, brock-msc.livejournal.com


«Нажаль, дата 25 жніўня дагэтуль не ўшанаваная ў Беларусі належным чынам...» — піша Алекса ў фейсбуку.
«І сёньня ў беларускім грамадстве няма яшчэ кансэнсусу пра наш сапраўды Дзень Незалежнасьці. Шэраг апазыцыйных партый і грамадскіх арганізацый з года ў год сьвяткуе бутафорны дзень 27 ліпеня, а сапраўдны дзень выхаду Беларусі з-пад улады Масквы і савецкай канстытуцыі пасьлядоўна ігнаруе. Для краіны, чый сувэрэнітэт знаходзіцца ў небясьпецы, падобная гістарычная бязграматнасьць недапушчальная!»
Мерапрыемства запланавана на 25 жніўня, пачатак у 18 гадзін. Пікет не санкцыянаваны ўладамі.