Дыскусія з удзелам выбітнага ўкраінскага інтэлектуала Міколы Рабчука адбудзецца ў Прэс-клубе

У  мінскім «Прэс-клубе» 24 студзеня адбудзецца публічная дыскусія «Геапаэтыкі/геапалітыкі: украінская і беларуская літаратуры і праблемы ідэнтычнасці на «посткаланіяльнай» мапе Еўропы».

24_4.jpg


Удзельнікі:
Мікола Рабчук — паэт, перакладчык, публіцыст, культурны і палітычны аналітык, віцэ-прэзідэнт Украінскага ПЭН-клубу.
Наталка Бабіна — пісьменніца, грамадская дзяячка.
Андрэй Хадановіч – паэт, пераклачык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра.
Мадэратар – паэт і філосаф Ігар Бабкоў.
Адрас «Прэс-клуба»: Мінск, вуліца Веры Харужай 3, офіс 601.  Пачатак а 19-30, уваход — вольны.
 
Дыскусія адбудзецца ў межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў» і пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, «Лятучага ўніверсітэта» і «Прэс-клуба».
Паводле прэс-рэліза