Як дапамагчы графітыстам

Аплаціць штраф «графітысты» вінныя цягам месяца. Пасля чаго публічна адсправаздачацца за сабраныя ў межах акцыі грошы. Дапамагчы ў зборы сродкаў яны звярнуліся да «Арт-сядзібы».



snimok_ekrana_2016_02_02_v_8_48_20.png

Фота belsat.eu

29 студзеня ў Менску завяршыўся працэс над графіцістамі за малюнкі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе».

Хлопцы прызнаныя вінаватымі ў псаванні маёмасці паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу.

Вадзім Жаромскі пакараны штрафам у 50 базавых велічыняў, Максім Пякарскі — у 40 базавых велічыняў, Вячаслаў Касінераў — у 30 базавых велічыняў.

Хадайніцтва пацярпелага аб спыненні крымінальнай справы праз кампенсацыю шкоды пакінулі без задавальнення.

Таксама падчас працэсу 25 студзеня былі затрыманыя, збітыя і аштрафаваныя за падтрыманне графіцістаў журналістTUT.BY Павел Дабравольскі ды актывісты Максім Шыцікаў і Павел Сяргей.

Максіма Шыцікаў і Паўла Дабравольскага прысудзілі да штрафу ў 45 базавых велічынь — 9,45 млн беларускіх рублёў, а Паўла Сяргея да штрафу ў 50 базавых велічынь — 10,5 млн. На іх былі складзеныя пратаколы за лаянку і «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы».

Падтрымаць хлопцаў і пералічыць грошы на аплаты штрафаў можна некалькімі спосабамі:

1. Набыць цішотку з малюнкам «Беларусь мае быць беларускай». Аўтарам прынта з’яўляецца Максім Пякарскі. На малюнку за перакрэсленым сярпом і молатам — крыжы Курапатаў, а за перакрэсленай свастыкай — званы Хатыні.


Кошт цішоткі будзе 300 000 рублёў, увесь прыбытак пойдзе на аплату штрафаў.

2. Ахвяраваць сродкі некалькімі варыянтамі:


— зрабіць дабрачынны ўнёсак на рахунак «Арт Сядзібы» ў любым банку Беларусі;
— перадаць грошы праз офіс «Арт Сядзібы»: Менск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ);
— пералічыць любую суму карткай праз плацежную сістэму «PayPal».

Падрабязней па спасылцы.

belsat.eu