Даля Грыбаўскайтэ не хоча эканамічных санкцый супраць Расіі
Пра гэта прэзідэнт Літвы заявіла ў сераду.
Па яе словах, перадае ru.delfi.lt, палітычныя і дыпламатычныя санкцыі былі б больш эфектыўнымі, чым эканамічны адказ на дзеянні Расіі ва Украіне.
У інтэрв'ю газеце Wall Street Journal Грыбаўскайтэ заявіла, што "палітычная ізаляцыя і замарозка ўдзелу Расіі" ў групах G-8 і G-20 будуць найбольш эфектыўнымі на дадзеным этапе. Таксама яна лічыць, што санкцыі супраць Расіі павінны мець вельмі канкрэтную мэту — у іншым разе яны зазнаюць крах і будзе атрыманы ўдар у адказ.
Расійская эліта, мяркуе кіраўніца Літвы, не адчуе эканамічных санкцый. "Мы можам абрынуць эканоміку, у тым ліку і сваю, і расійскую, але гэтая палітычная эліта... яны не клапоцяцца пра стандарт жыцця людзей", — кажа Грыбаўскайтэ.
На яе думку, эканамічныя цяжкасці толькі аб'яднаюць расіян вакол Пуціна супраць Захаду.
Фота — delfi.lt! Пераклад "Еўрарадыё"