Чэшская зборная па хакеі не прыме ўдзел у чэпміянаце свету 2021 года?
Праўдападобна, што чэшская зборная па хакеі не прыме ўдзел у чэпміянаце свету 2021 года, які мае адбыцца ў Менску і Рызе. Гэта вынікае са слоў старшыні Парламенту ЧР Радэка Вондрачка.
Я звярнуўся да старшыні парламенту з лістом, у якім пісаў, што "за апошнія
чатыры месяцы 2020 года ў Беларусі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту
было арыштавана каля 27 000 чалаве. Падчас масавых дэманстрацый у жніўні
гэтага года міліцыя забіла Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава і
Мікіту Краўцова. Аляксандр Віхор памёр пасля затрымання ў міліцэйскай
машыне. Больш за тысячу мірных дэманстрантаў былі параненыя. Тысячы людзей катавалі, ламалі рукі і ногі,
згвалтавалі і катавалі. Следчы камітэт не распачаў ні адной крымінальнай
справы ў дачыненні да соцень і соцень заяў, пададзеных грамадзянамі
Беларусі.
Зразумела,
што загад аб гвалце і ўзбуджэнні гэтай мегакрымінальнай справы выдаў
былы прэзідэнт. Парушэнні правоў чалавека ў
краіне дасягнулі беспрэцэдэнтных маштабаў, і ўлады развязалі сапраўдны
тэрор супраць людзей.
Апошні
прыклад: 11 лістапада 31-гадовы Раман Бандарэнка быў жорстка збіты
"невядомымі" у двары дома і неўзабаве памёр ад атрыманых траўм.
З
нашага пункту гледжання, непрымальна нават думаць пра арганізацыю
чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ў наступным годзе, улічваючы
сітуацыю, у якой знаходзіцца Рэспубліка Беларусь.
Арганізацыя
гэтага чэмпіянату легітымізуе узурпатара і прынясе яму карысць. Мы
звяртаемся да вас з просьбай быць паслядоўнымі і не прызнаваць і не
падтрымліваць рэжым Лукашэнкі. Мы просім вас разгледзець пытанне пра
байкот альбо перанос месца правядзення чэмпіянату".
Аўген Сідорык, старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз Беларусі за мяжой".
І вось які адказ на свой ліст я атрымаў сёння 16 снежня:
"Дзякую
Вам за Ваш е-мэйл ад 22 лістапада 2020, у якім Вы звяртаецеся да мяне з
пытаннем адносна правядзення чэмпіянату свету па хакею ў Мінску.
Адносна Вашага пытання праз старшыню Нацыянальнай спартовай агентуры
Мілана Гнілічку я кантактаваў з прэзідэнтам Чэшскага хакейнага звязу
Томашам Кралам. З афіцыйных тлумачэнняў звязу, як медыйна
распаўсюджана, зразумела, што ў сучаснай сітуацыі чэшская хакейная
зборная не будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету ў Беларусі ў 2021
годзе".
(Vážený
pane předsedo,
děkuji Vám
za Váš e-mail ze dne 22. listopadu 2020, ve kterém se na mne obracíte
ohledně uspořádání mistrovství světa v ledním hokeji v Minsku.
Na základě
Vašeho dotazu jsem kontaktoval prostřednictvím předsedy Národní sportovní
agentury pana Milana Hniličky, prezidenta Českého svazu ledního hokeje,
prezidenta Tomáše Krále. Z oficiálního vyjádření svazu tak, jak bylo
již mediálně komunikováno vyplývá, že za nynější situace se česká
hokejová reprezentace zmíněného mistrovství světa v Bělorusku v roce
2021 účastnit nebude.
S přátelskými
pozdravy a přáním pevného zdraví
Mgr. Radek
Vondráček
předseda
Poslanecká
sněmovna
Parlamentu
České republiky)