Цягнікі з Беларусі ў Крым адмяняюцца

У адпаведнасці з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 27 снежня адмяняецца цягнік № 100/99 Мінск — Сімферопаль адпраўленнем з Мінску, з 28 снежня — адпраўленнем з Сімферопаля. Аб гэтым паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.



ciahnik_da_simfieropalia.jpg

27 снежня цягнік № 100 накіруецца толькі па машруце Мінск — Гомель з прадугледжанымі прыпынкамі па станцыях Беларускай чыгункі.
У сувязі з адменай цягніка № 100/99 і змяненнямі ў графіку руху цягнікоў Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія папярэдне набылі квіткі на названы цягнік, звярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім будзе вернуты кошт праязных дакументаў і прапанаваныя магчымыя варыянты праезду.
БЧ звяртае ўвагу на неабходнасць удакладняць інфармацыю праз даведкавыя службы, білетныя касы вакзалаў і на сайце Беларускай чыгункі і ўважліва планаваць паездкі з улікам змяненняў у графіку руху цягнікоў.
Беларуская чыгунка прымае ўсе магчымыя захады па своечасовым інфармаванні пасажыраў і аператыўным вырашэнні ўзнікаючых пытанняў і прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
Паводле інфармацыі тэлеканалу АНТ, цягнік Мінск — Сімферопаль з 29 снежня будзе накіроўвацца да станцыі Запарожжа. Дамоўленасці аб гэтым дасягнулі беларускія і ўкраінскія чыгуначнікі.
svaboda.org