Ці варта мяняць адукацыйныя праграмы?

Ці існуюць у школе "лішнія веды" і ці варта бацькам выконваць хатнія заданні з дзецьмі?



18cb72af_ba25_4fd9_bdbe_c48200dbc6ed_w1023_r1_s.jpg

У адукацыйных праграмах школ і ВНУ павінна застацца толькі самае патрэбнае, заявіў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад пра перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.

Ці трэба сапраўды мяняць адукацыйныя праграмы і ці там насамрэч столькі зараз лішніх, як выказаўся кіраўнік дзяржавы, ведаў?

Настаўніца Ганна Севярынец адказвае «Радыё Рацыя»:

— Лішніх ведаў не бывае, асабліва ведаў, якія выкладзены сістэмна і ўяўляюць комплекс па нейкім прадмеце. Не таму, што дзеці потым у будучыні будуць імі карыстацца, менавіта імперычнымі ведамі. Сёння няма патрэбы запіхваць у галовы імперычныя веды, бо ёсць інтэрнэт. Нават калі потым дзіця ідзе ў лінгвістычным накірунку, калі ён не будзе ведаць матэматыкі, ён не будзе здольны спасцігаць мову, бо мова будуецца па матэматычных законах.

На думку Ганны Севярынец, дзеці не перагружаныя хатнімі заданнямі, а школьных ведаў дастаткова, каб паступіць у ВНУ, не выкарыстоўваючы рэпетытара.

Таксама Ганны Севярынец супраць таго, каб бацькі выконвалі хатнія заданні з дзецьмі, каб тыя атрымлівалі адзнакі ў школе, карыстаючы чужой працай.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя