BYPOL і BYSOL аб’ядноўваюць намаганні дзеля пошуку злачынцаў, датычных да катаванняў беларусаў
Беларускія сілавікі могуць патрапіць пад санкцыі і быць абвешчанымі ў міжнародны вышук з унясеннем у базу Інтэрпола.
Ініцыятыва BYPOL і Фонд салідарнасці BYSOL аб’ядноўваюць намаганні. Цяпер яны разам будуць займацца пошукам і крымінальным пераследам злачынцаў, якія датычныя да катаванняў беларусаў і ўчынення іншых злачынстваў, паведаміў сузаснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак.
— Асноўны інструмент, які выкарыстоўваюць фонд і ініцыятыва — механізм міжнароднай крымінальнай юрысдыкцыі. Дзякуючы гэтаму механізму, беларускія сілавікі могуць патрапіць пад санкцыі і быць абвешчанымі ў міжнародны вышук з унясеннем у базу Інтэрпола — адзначыў Стрыжак.
Ён удакладніў, што, у адрозненне ад палітычных санкцый, база вышуку Інтэрпола не змяняецца ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі. Злачынца, што трапіў у базу Інтэрполу, не выключаецца з яе да затрымання і прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
— Многія сілавікі звальняюцца па дасягненні 20-гадовай выслугі і пачынаюць новае жыццё. Для фігурантаў, якія знаходзяцца ў вышуку па лініі Інтэрпола, гэтае новая жыццё будзе абмежаваная паездкамі на дачу пад Барысавам, або ў Анапу з Геленджыком у лепшым выпадку. Любы выезд за мяжу для гэтых людзей можа стацца арыштам і падпаданнем пад суд.