Былы дэсантнік, які ішоў па Салігорску з БЧБ-сцягам, атрымаў 3 гады калоніі
Былы дэсантнік Руслан Акостка, які ў лістападзе ішоў па Салігорску з бел-чырвона-белым сцягам, атрымаў 3 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Еўрарадыё».
Яго прызналі вінаватым у супраціўленні міліцыянеру і ў нанясенні цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх ускладненняў. Міліцыянеру Ягору Царыковічу "за маральную шкоду" ён мусіць выплаціць 2000 рублёў кампенсацыі. Менавіта пра такі прысуд і прасіў пракурор Аляксей Чарнышэвіч, паведамляе lider-press.by.
Рашэнне вынесла суддзя Алеся Серадзенка.
Акостка сваю віну не прызнаў. Ён заявіў, што не супраціўляўся міліцыянерам падчас затрымання.
Маці Руслана Акосткі Вольга расказала, што сына звольнілі з працы ў верасні 2020-га за ахоўную маску бел-чырвона-белага колеру. Паводле яе слоў, пасля затрымання яму штурхалі палку сцяга ў рот са словамі: "Жры, чаго табе не хапае?".