Беларусы падтрымалі далучэнне Крыму да Расіі
Каля 60% апытаных беларусаў адмоўна ацанілі ўкраінскі Еўрамайдан і адхіленне ад улады Віктара Януковіча. Столькі ж апытаных станоўча паставіліся да далучэння Крыму да Расіі, лічачы гэты працэс законным.
Такія вынікі чэрвеньскага нацыянальнага апытання грамадскай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, Вільня).
Так, з улікам далейшага развіцця падзей ва Украіне, Еўрамайдан і адхіленне ад улады прэзідэнта Януковіча станоўча ацанілі 23,2% апытаных, адмоўна — 63,2%, далучэнне Крыму да
Расіі назвалі «імперыялістычным захопам, акупацыяй» 26,9%, а «вяртаннем Расіі рускіх зямель, аднаўленне гістарычнай справядлівасці»
— 62,2%.
Падзеі, якія вясной гэтага года адбываліся на ўсходзе Украіны, у першую чаргу ў Данецкай і Луганскай абласцях, ацанілі як «мяцеж, арганізаваны Расіяй», 23,2%, а як
«народны пратэст супраць нелегітымнай улады» — 65,5%.
Згодныя з ацэнкай удзельнікаў узброеных пратэстаў на ўсходзе Украіны як «тэрарыстаў» 30,1%, а не згодныя 54,1%; з ацэнкай украінскай улады, якая прыйшла пасля Януковіча, як
«фашыстаў» — 50,9%, а не згодныя 28,8%.
Да новага прэзідэнта Украіны, абранага 25 траўня, станоўча ставяцца 12%, абыякава — 36%, адмоўна — 21,1%, не лічаць яго законным прэзідэнтам Украіны
15%.
У цэлым, на думку 46,1% рэспандэнтаў, Расія аказвае станоўчы ўплыў на Украіну, а на думку 30,5% — адмоўны (23,3% не змаглі вызначыцца з адказам).
Беларусы не бачаць расійскай пагрозы
Траціна апытаных лічаць неверагодным, «што Расія можа далучыць усю тэрыторыю Беларусі або яе частку», магчымым, але малаверагодным — 36,4%, вельмі верагодным
— 26,3%, непазбежным — 4,4%.
Як адзначаюць сацыёлагі, невысокі ўзровень трывогі з нагоды магчымай пагрозы з боку Расіі тлумачыцца, верагодна, тым, што большасць беларусаў не бачаць наяўнасці ў краіне галоўнай прычыны,
выкарыстанай для вяртання Крыма і наступных дзеянняў у Паўднёва-Усходняй Украіне: толькі 4,8% апытаных згодныя з тым, што ў Беларусі парушаюцца правы рускамоўнага насельніцтва, а 93,2% з гэтым не
згодныя.
У той жа час, канстатуюць у НІСЭПД, дадзеныя апытання не сведчаць аб вялікай гатоўнасці беларусаў у выпадку пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці краіны следаваць як за афіцыйным лідэрам, так і за
яго апанентамі.
Калі б гэта адбылося, то пра гатоўнасць «супраціўляцца са зброяй у руках» заявілі 14,2% рэспандэнтаў, 47,7% «імкнуліся б прыстасавацца да новай сітуацыі», а
16,5% наогул «віталі б гэтыя змены».
На пытанне «Ці ёсць у нашага народа, у нашай краіны ворагі?». Толькі 12,8% адказалі, што «наша краіна акружана ворагамі з усіх бакоў», а амаль 30% лічаць, што
«самыя небяспечныя нашы ворагі — скрытыя, унутраныя».
Расія ці Еўрасаюз?
Па дадзеных апытання НІСЭПД, на фоне украінскіх падзеяў у знешнепалітычных арыентацыях беларусаў працягваецца тэндэнцыя «пахаладання» адносінаў да Еўропы.
Аднак «пахаладанне» адносінаў да Еўропы ўжо не суправаджаецца «пацяпленнем» да Расіі: на рэферэндуме аб аб'яднанні Беларусі і Расіі,
«за» прагаласавалі б 24,8%, супраць - 54,8% (у снежні было 23,9% супраць 51, 4%, у сакавіку 29,3% супраць 47,7%).
А пры неабходнасці выбару паміж аб'яднаннем з Расіяй і ўступленнем у Еўразвяз за першы варыянт сёння выказваюцца 46.9%, а за другі — 33,1% (у снежні было 36,6% супраць
44,6%, у сакавіку 51,5% супраць 32 , 9%).
Значна зменшылася колькасць тых, хто найлепшым варыянтам інтэграцыі Беларусі і Расіі лічыць «стварэнне саюза незалежных дзяржаў, звязаных шчыльнымі палітычнымі і эканамічнымі
адносінамі»: у чэрвені 2012 года за яго выказваліся 53,7%, а сёння — 43,5%.
Колькасць тых, хто лічыць, што «Беларусь і Расія павінны стаць адной дзяржавай, з адзіным прэзідэнтам, урадам, войскам, сцягам, валютай і да т.п.», знізілася з 13% да 9,8%.
naviny.by