Беларусь абяцае накіраваць на ліквідацыю наступстваў катастрофы на ЧАЭС 2 млрд долараў
Распрацоўваецца новая дзяржпраграма па ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС на 2016 – 2020 гады з агульным аб'ёмам финансировнаия 30 трыльёнаў рублёў.
Фота: Віктар Драчоў
Пра гэта паведаміў начальнік дэпартамента ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС Беларусі Уладзімір Чэрнікаў, перадаюць "РИА Новости".
Адным з галоўных напрамкаў дзяржпраграмы стане сацыяльная абарона жыхароў пацярпелых тэрыторый: ільготы і кампенсацыі, бясплатнае харчаванне школьнікаў.
Іншым кірункам стануць ахоўныя меры ў сельскай і лясной гаспадарцы. У прыватнасці, размова ідзе пра ўнясенні ў сельскагаспадарчыя глебы ўгнаенняў для звязвання цэзія, каб было магчыма атрымліваць на гэтых тэрыторыях чыстую прадукцыю.
Акрамя таго, прадугледжана будаўніцтва сацыяльна-культурных устаноў, стварэнне дадатковых працоўных месцаў.