Белстат зноў адклаў апублікаванне дадзеных па смяротнасці ў 2020 годзе

Цяпер яны з'явяцца «па меры гатоўнасці», паведамілі Свабодзе ў арганізацыі.

_111698013_gettyimages_1214095767.jpg

Белстат зноў адклаў публікацыю інфармацыі аб сьмяротнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Раней публікацыя пераносілася на месяц: з 16 красавіка на 17 траўня. Аднак і ў траўні прачытаць і прааналізаваць статыстыку будзе немагчыма, а дата робіцца невядомай. На сайце Белстату такая інфармацыя апублікавана толькі за 2019 год.
Летась беларусаў стала меней на 60,7 тысячы чалавек. Такое скарачэнне адразу на 41,7 тысячы большае за папярэдні, 2019 год. Аднак лічба па змяншэнні насельніцтва ўключае не толькі смяротнасць, але і тых, хто эміграваў з Беларусі. Такім чынам, застаецца невядомай лічба людзей, якія памерлі, у тым ліку ад COVID-19.
Беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі абвінавачанні ў спробах схаваць сапраўдную статыстыку смяротнасці ад пандэміі каронавірусу. Медыцынскія экспэрты называюць розныя маштабы хавання дадзеных, ёсьць меркаванні аб тым, што колькасць загінуўшых ад пандэміі, што апанавала летась увесь свет, у Беларусі можа быць зменшана ажно ў 7 разоў. Афіцыйная ж статыстыка ад Міністэрства аховы здароўя гаворыць пра 2701 памерлага ад хваробы.
Па стане на 1 студзеня 2021 году ў Беларусі пражывалі 9,35 мільёна чалавек. Некалькі тысяч беларусаў пакінулі радзіму з-за пераследу ўладаў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году.