Беларускага мастака Аляксея Кузьміча, які спрабаваў залезці ў Елісейскі палац, вызвалілі
«Я на волі. Выпусцілі праз 1,5 сутак пасля арышту. Правяралі на прадмет датычнасці да тэрарызму, павезлі ў крымінальную паліцыю. Следства ўтрымлівае на праверцы фота і відэафіксацыю акцыі, якую здымалі журналісты (адзін з іх на псіхіятрычнай экспертызе). Чакаем. Спадзяюся аддадуць, і свабоду інфармацыі ў Францыі сароміць не будуць», — напісаў Аляксей Кузьміч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Мастак дадаў, што яго папярэдзілі, што сваім мастацтвам у
Францыі яму больш не варта займацца. Інакш супраць яго будзе заведзеная крымінальная
справа. Прычым і за акцыю, якую ён правёў, і за новую, адзначае «Наша Ніва».
Аляксея Кузьміча затрымалі 1 красавіка, калі ён спрабаваў
правесці акцыю. Пры сабе ён меў бутэльку з вадкасцю і ўжо падпалены кавалак
тканіны. Разам з ім затрымалі пару, якая суправаджала яго, фатаграфавала і
здымала на відэа яго дзеянні.
Мастак заявіў, што ён не збіраўся здзяйсняць ніякага гвалту,
а вадкасць у бутэльцы была небяспечнай.
Перад гэтым Кузьміч у фэйсбуку апублікаваў зварот да
прэзідэнта Францыі Макрона, дзе напісаў, што Францыя нібыта «скатваецца да
фашызму».