Беларусь увяла бязвізавы ўезд для грамадзян Польшчы. Раней візы адмянілі для жыхароў Літвы і Латвіі

Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы. Ён будзе дзейнічаць з 00 гадзін 1 ліпеня па 31 снежня ўключна, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

fohr5stwuae2y7r_1200x900.jpg



Адзначаецца, што бязвізавы ўезд дазваляецца «ў мэтах падтрымання добрасуседскіх адносін».

Грамадзяне Польшчы могуць трапіць у Беларусь без візы праз пункты пропуску на беларуска-польскай мяжы. Ім будзе дазволена знаходзіцца ў памежнай зоне без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь ім трэба будзе вусна сказаць памежнікам, якія населеннные пункты і з якой мэтай яны збіраюцца наведаць у памежнай зоне.

Для ўезду ў Беларусь трэба будзе прад'явіць дакумент для выезду за мяжу і медыцынскую страхоўку, а для аўтамабіляў — зялёную карту. ПЦР-тэст і сертыфікат аб вакцынацыі не патрабуецца.

У красавіку Беларусь увяла бязвізавы рэжым для жыхароў Літвы і Латвіі. Ён дзейнічае да канца гэтага года.