Беларусь сёння: як не звар’яцець?

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на анлайн-сустрэчу. З дапамогай Алега Хаменкі вы зможаце распытаць псіхолага, як захаваць псіхіку ў здаровым стане ў крытычных сітуацыях ці пад ціскам пастаяннага стрэсу.

1280h1280_3.jpg


Псіхолаг Ганна Любінская падчас сустрэчы распавядзе:

— як падзеі, што адбываюцца навокал, адбіваюцца на нас, нават калі непасрэдна нас не датычаць;— якія могуць быць наступствы;— як самому дыягнаставаць, што псіхаэмацыйнае напружанне ўжо перайшло пэўную мяжу і арганізму патрэбная дапамога;— як дапамагчы не толькі сабе але і блізкім;— ну і, вядома, куды звяртацца, калі дапамога прафесіянала ўсё ж спатрэбіцца.

Госця таксама адкажа на пытанні гледачоў. Пытанні можна задаваць тут.

Анлайн адбудзецца 8 ліпеня ў 20:00.