Баскаў у парламенце будзе займацца адукацыяй, культурай і сацыяльным развіццём
Сёння былы трэнер і старшыня Беларускай федэрацыі хакея быў абраны членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Пра гэта паведамляецца на старонцы Савета міністраў.

Пасля накладання на яго замежных санкцый, а таксама дыскваліфікацыі Міжнароднай федэрацыяй хакея на 5 гадоў, Дзмітрый Баскаў быў вымушаны сысці з пасады старшыні Беларускай федэрацыі хакея. 14 верасня Лукашэнка прызначыў яго ў Сенат, а сёння ён быў абраны ў адну з камісій парламента.
Паводле «Нашай Нівы»