Бабруйскі актывіст: кошт падмурку 50 млн рублёў, а ўлады спісалі на яго 750 млн
Бабруйскі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Уладзімір Гайдукевіч даслаў у Адміністрацыю прэзідэнта скаргу на ініцыятывы мясцовых уладаў па пабудове «нікому непатрэбных збудаванняў».
Так, улетку 2016 года ў лесе напярэдадні дня гораду яны ўсталявалі знак коштам
1 млрд недэнамінаваных рублёў (65 тыс. даляраў на ліпень 2016 года). Такія
лічбы прыводзіць раённая газета «Бабруйскае жыццё».
«Але аднаго манумента ім здалося мала, і адчуваючы беспакаранасць, узвялі на
падмурку, які ацанілі ў 750 млн недамінаваных рублёў (46 тыс. даляраў на
жнівень 2016 года), спісаны самалёт», — заяўляе актывіст, дадаючы, што рэальны
кошт такога падмурку — 50 млн рублёў (3 тыс. даляраў на тую ж дату).
«Астатняе скралі і падзялілі. А на звароты з просьбай засыпаць лужыны на дарогах гравіем і пяском мне адказваюць, што грошаў няма. Але ж на мільярдную каракаціцу ў іх сродкі ёсць. Вось такая вертыкаль улады», — дадаў Уладзімір Гайдукевіч.
Паводле bchd.info