Аўтару лепшага «хіта пра беларускіх піянераў» дадуць $ 1200
Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА) абвесціла конкурс на стварэнне піянерскай песні, які прысвечаны «95-годдзю піянерыі» у краіне.
Гэтую дату БРПА будзе адзначаць у траўні наступнага года.
Конкурс песняў «Піянерская дваццатка» працягнецца да 21 траўня. Заяўкі з песнямі, адна з якіх, як кажуць у БРПА, стане «піянерскіх хітом», прымаюцца да 28 лютага. Пераможца будзе вызначацца з дапамогай інтэрнэт-галасавання на сайце піянерскай арганізацыі.
У палажэнні конкурсу паведамляецца, што ён арганізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Саюзу пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюзу кампазітараў.
Пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 100 базавых велічыняў. З 1-га студзеня базавая велічыня складзе 23 рублі, такім чынам узнагарода будзе раўняцца 2300 рублям альбо амаль $ 1200.
Фінансаванне конкурсу здзяйсняецца за кошт «уласных сродкаў БРПА і іншых сродкаў, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь», паведамляецца ў палажэнні конкурсу.
Паводле belsat.eu