Андрэй Бандарэнка заклікае праваабаронцаў прызнаць Міхаіла Жамчужнага палітвязнем
Пра гэта ён паведаміў у лісце да чальцоў праваабарончай ініцыятывы "За Волю".
Былы кіраўнік "Платформы" Андрэй Бандарэнка, які цяпер знаходзіцца ў калоніі, крытычна ацаніў доўгі працэс прызнання заснавальніка "Платформы" Міхаіла Жамчужнага палітычным вязнем. Пакуль такі статус яму надалі толькі ўдзельнікі праваабарончай групы "За Волю", іншыя праваабаронцы яшчэ збіраюць інфармацыю пра Жамчужнага. Аднак гэты збор ускладнены закрытым судом над Жамчужным, таму даведацца нейкія акалічнасці яго справы практычна немагчыма.
"Вельмі спадзяюся, што пытанне пра статус палітвязня не прымусіць сябе чакаць. У адваротным выпадку гэта стане апошняй кропляй майго цярпення", — піша Бандарэнка. — "Ён мудры і моцны чалавек. Я вельмі ганаруся, што лёс звёў мяне з ім ..Калі мы пазнаёміліся з ім бліжэй, то стала відавочна, што гэта неардынарны выбітны чалавек. Ён шмат зрабіў для "Платформы", і я ні на імгненне не сумняваюся ў яго невінаватасці і заказным характары яго "справы".
Нагадаем, Міхаіл Жамчужны быў асуджаны на 6 гадоў турмы. Грамадскія актывісты лічаць крымінальную справу і вынесены прысуд палітычна матываванымі.