Актывісты ўшанавалі памяць змагароў за свабоду (фота, абноўлена)

На 95-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну мінчукі наведалі Грозава, Семежава, Красную Слабаду і Слуцк, дзе правялі мітынг.



Паездка і мерапрыемствы, арганізаваныя Партыяй БНФ і "Маладым Фронтам", прысвечаныя Дню герояў 27 лістапада. У гэты дзень у 1920 годзе ўзброеныя беларускія часткі, сабраныя з сялян Случчыны уступілі ў бой з бальшавікамі. Барацьба з пераменным поспехам доўжылася больш месяца.

hrozava_9_logo.jpg

Зміцер Каспяровіч распавёў прысутным, чым адметныя мясціны Случчыны. У Грозава быў сфармаваны 2-гі полк слуцкай брыгады, У Семежава месцілася стаўка камандавання беларускіх сілаў, у Краснай Слабадзе адбываліся найбольш сур'ёзныя баі.

hrozava_8_logo.jpg

Удзельнікі паездкі запалілі знічы каля памятных крыжоў, прачыталі "Магутны Божа". У першых трох пунктах памятнай вандроўкі міліцыянты забаранілі выкарыстоўваць сцягі.

hrozava_6_logo.jpg


krasnaja_slabada_logo.jpg

Красная Слабада

slucak_3_logo.jpg

На мітынгу ў Слуцку выступілі Янукевіч, Сіўчык, Кастусёў і іншыя.

slucak_4_logo.jpg

slucak_6_logo.jpg

slucak_15_logo.jpg