Актывіста, якому пагражала «крыміналка», вызвалілі

Пасля трох сутак арышту на волю выйшаў актывіст Станіслаў Паўлінковіч, сябра аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная грамада). Па словах актывіста, у следства адпалі падставы далейшага яго ўтрымання пад вартай. На дадзены момант ён з’яўляецца падазраваным.

pawlinkovicths_e1503306904324.jpg


Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт Магілёўская вясна.
Праверка ў дачыненні да Станіслава Павлинковича па факце распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў 6 гадоў таму доўжылася з сакавіка 2017-га. У жніўні была ўзбуджаная крымінальная справа. Затрымалі актывіста ў пятніцу, 18 жніўня, на працоўным месцы. Таксама ў кватэры апазіцыянера зрабілі ператрус і канфіскавалі ноўтбук.
На думку актывіста, міліцыя актывізавалася пасля яго скаргі ў пракуратуру з патрабаваннем растлумачыць, на якім этапе знаходзіцца праверка ў дачыненні да яго, а таксама публікацый у СМІ. Падчас допыту 3 жніўня ён таксама высветліў, што праверку ў дачыненні да яго прыпынялі, а потым аднавілі.
Свой пераслед сябра аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» звязвае з грамадскай дзейнасцю і ўдзелам у пратэстах восенню 2016 і вясной 2017 гадоў.