Актывіст пра размову з пракурорам: Калі з’яўлюся на маршы, будуць праблемы
Пінскага актывіста Дзмітрыя Сергіевіча выклікалі на размову з міжраённай пракуроркай Людмілай Супрун. Позву актывісту ўручылі міліцыянты, якія нават не прадставіліся.
Пра вынікі размовы з пракурорам актывіст паведаміў belsat.eu.
Паводле Сергіевіча, яго выклікалі на размову ў міжраённую пракуратуру праз каманду брэсцкай.
У міжраённую пракуратуру актывіст Дзмітрый Сергіевіч прыйшоў разам з карэспандэнтам тэлеканалу «Белсат». Спачатку ахоўнік не хацеў прапускаць карэспандэнта. Дзмітрый патэлефанаваў пракуроцы, і тая дала дабро, каб у будынак пракуратуры прапусцілі абодвух.
«Мяне выклікалі па прычыне таго, што ў мяне на старонцы была размешчана карцінка з рэкламай гэтага вось маршу ў Пінску, скрыншоты якой мне і паказалі».
Актывісту спачатку зрабілі вуснае папярэджанне, а потым далі азнаёміцца з пісьмовым папярэджаннем, якое ён падпісаў.
«Увогуле, мне намякнулі, што калі я нават зʼяўлюся на маршы ў суботу, то ў мяне потым могуць быць праблемы».