Ініцыятыва "Народны рэферэндум" ладзіць новыя грамадскія слуханні па медыцыне ў Брэсце і Мінску

Дыскусіі ў сталіцы і Брэсце адбудуцца ў межах вераснёўскага цыклу грамадскіх слуханняў паводле першага пытання з парадку дня “Народнага рэферэндуму”.



referendum_0404.jpg

Пытанне гучыць такім чынам: “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?

Праблемы медычнага абслугоўвання і тое, як зрабіць яго больш якасным і даступным, раней у верасні ўжо абмеркавалі ў Бабруйску і Слоніме. Зараз — чарга Брэста і Мінска. Удзел у грамадскіх слуханнях возьмуць лідары “Народнага рэферэндуму”, эксперты, практыкуючыя лекары і іхнія пацыенты.

У Брэсце слуханні пройдуць 27 верасня, у суботу, у памяшканні газеты "Брэсцкі кур'ер" (вул. 17-га верасня, д. 22-24). Пачатак -—у 14.00.

У Мінску слуханні адбудуцца 30 верасня, у аўторак, у офісе Партыі БНФ. Пачатак — а 18-й гадзіне.

Нагадаем, у жніўні ў шэрагу гарадоў (Гомель, Полацк, Гродна, Магілёў) быў зладжаны першы цыкл слуханняў — “Як зрабіць адукацыю якаснай і даступнай?”.

Прафесійная і даступная медыцына, адукацыя — гэта элементарнае права на годнае цяперашняе і будучае для нас і (галоўнае!) для нашых дзяцей! Дзяржава не мае права рабіць бізнэс на нашым здароўі і абмяжоўваць нашы магчымасці», — лічаць ініцыятары “Народнага рэферэндуму”.

Пасля правядзення вераснёўскіх грамадскіх слуханняў будуць складзеныя прапановы па рэформе ў сферы аховы здароўя, якія ініцыятары “Народнага рэферэндуму” накіруюць у профільнае міністэрства. А ў хуткім часе будзе перададзены ў адпаведнае ведамства спіс прапановаў па рэформе адукацыі.

referendumby.org