Адказ Чэмберлену. У РФ завялі крымінальныя справы на суддзяў трыбуналу ў Гаазе
Следчы камітэт Расіі пасля ордара аб арышце Пуціна абвясціў, што распачаў крымінальную справу супраць пракурора і суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе
Следчы камітэт Расіі абвясціў аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць пракурора і суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, які ў пятніцу абвясціў аб рашэнні прыцягнуць да адказнасці прэзідэнта Расіі за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей і выдаў ордар на яго арышт.
Яшчэ ў пятніцу кіраўнік Следчага камітэта Расіі (СКР) Аляксандр Бастрыкін даручыў правесці праверку ў сувязі з рашэннем Міжнароднага крымінальнага суда, якое адмовіліся прызнаваць легітымным у Крамлі. Зрэшты, Расія ў цэлым не прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага суда ў Гаазе. Цяпер Следчы камітэт дакладвае, што справа заведзеная, адзначае ВВС.
— гаворыцца ў заяве ў тэлеграм-канале СКР.
Следчы камітэт Расіі сцвярджае, што пераслед прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена судом у Гаазе носіць загадзя незаконны характар, таму што, нібыта, падстаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці не маецца.
Што азначае ордар для Пуціна?
Як ордар на арышт Пуціна, выдадзены Міжнародным крымінальным судом у Гаазе, спалучаецца з імунітэтам дзейнага прэзідэнта Расіі, распавялі ВВС эксперты.
З пункту гледжання права, ніякіх перашкод у самой выдачы ордара на яго арышт у Міжнароднага крымінальнага суда няма: краіны-чальцы Міжнароднага крымінальнага суда абавязаны выконваць ордар. І калі Пуцін апынецца на іх тэрыторыі, яны павінны перадаць яго суду.
Але юрыдычныя абавязацельствы могуць быць адны, а дзеянні дзяржаў — іншыя, кажуць эксперты.
Пазіцыя Міжнароднага крымінальнага суда для такіх выпадкаў была выкладзена раней у рашэнні апеляцыйнай палаты па справе прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра, які займаў тады пасаду кіраўніка дзяржавы і быў абвінавачаны ў масавых забойствах. Перад Міжнародным судом у кіраўніка дзяржавы імунітэту няма, а пытанні супрацоўніцтва паміж асобнымі дзяржавамі краіны павінны вырашаць самі.
Але ў рамках міждзяржаўных адносін у кіраўніка дзяржавы ёсць персанальны імунітэт, і ён азначае, што яго не можа арыштаваць іншая дзяржава — пакуль ён знаходзіцца на пасадзе і яго такім прызнаюць. То-бок, гэта заўсёды пытанне часу, аднак цяпер выканаць рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда наўрад ці магчыма.
Расія не прызнае Міжнароднага крымінальнага суда, дык чаму можна прыцягваць да адказнасці яе прадстаўнікоў?
Аднак ні ў каго ж не ўзнікае сумневу, напрыклад, што ў Расіі можна арыштаваць грамадзяніна, напрыклад, Нідэрландаў, які абвінавачваецца ў злачынстве расійскімі органамі?
Калі такое права ёсць у адной дзяржавы, так могуць зрабіць і 123 дзяржавы-сябраў Рымскага статута, якім Украіна перадала сваю юрысдыкцыю.
У гэтай справе злачынствы, учыненыя на тэрыторыі Украіны, Украіна можа судзіць за іх. Пры гэтым Украіна добраахвотна па ўласнай ініцыятыве перадала сваю ўладу і кампетэнцыю міжнароднаму суду. І для гэтага не трэба быць чальцом Міжнароднага крымінальнага суда.
У чым цяпер сэнс ордэара?
Важнасць гэтай пастановы Міжнароднага крымінальнага суда — не ў імавернасці, з якой Пуцін апынецца на лаве падсудных, а ў сімвалізме гэтай пастановы.
Відавочна, што перспектывы затрымання Пуціна найбліжэйшым часам вельмі прывідныя. Калі ён і наведвае краіны, то «дружалюбныя», якія не перададуць яго міжнароднаму суду. Але яго перамяшчэння па свеце стануць куды больш цяжкімі, чым цяпер.
Выдача ордара на арышт кіраўніка дзяржавы — гэта смелы крок, які будзе мець свае наступствы, — упэўнены эксперт. У Пуціна будзе статус ізгоя — прынамсі сярод заходніх краін. Але таксама гэты ордар можа аказаць уплыў на гатоўнасць дзяржаў Поўдня весці справы з Пуціным.