«Абураўся, лаяўся на міліцыянера, правакуючы канфлікт». ГУУС выклала сваю версію канфлікту ў метро

Прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама апублікавала падрабязнасці інцыдэнту, што здарыўся 28 красавіка на станцыі метро "Пятроўшчына", з удзелам супрацоўніка міліцыі і пажылога чалавека.

vbkbwsz.jpg

Нагадаем, 28 красавіка ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім было зафіксаванае, як супрацоўнік міліцыі збіў з ног пажылога чалавека, што сядзеў перад гэтым разам з сабакам у пераходзе метро. Падняцца мужчыну і выйсці з пераходу дапамагла жанчына, якая ішла міма. Супрацоўнік міліцыі гэтаму не перашкаджаў.




Паводле версіі міліцыі, у той дзень у 11.26 да сяржанта міліцыі, які нёс службу па ахове грамадскага парадку ў метро, звярнуліся грамадзяне з просьбай вывесці з падземнага пераходу на станцыі "Пятроўшчына" "неахайнага грамадзяніна, які займаецца жабраваннем", паведамляе БелаПАН
"Сапраўды, у паказаным месцы знаходзіўся мужчына, вонкава без пэўнага месца жыхарства, — гаворыцца ў паведамленні на сайце ГУУС. — Міліцыянер правёў яго ў пакой міліцыі для праверкі па базах ўліку. Як высветлілася, мужчына зарэгістраваны ў Гродзенскай вобласці, аднак на працягу доўгага часу займаецца бадзяжніцтвам ў сталіцы. Ён шэсць разоў быў асуджаны на падставе крымінальных артыкулаў (у асноўным за ўчыненне крадзяжоў), а таксама 18 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці (за п'янства, хуліганства, курэнне ў забароненых месцах, абразу грамадзян). З ім была праведзеная прафілактычная гутарка аб недапушчэнні антыграмадскіх паводзін, пасля чаго ён быў адпушчаны ў 11.44. Ні фізічная сіла, ні спецсродкі да яго не ўжываліся".
Аднак, паводле інфармацыі прэс-службы, у 14.33 зноў паступіла інфармацыя пра тое, што ў падземным пераходзе спіць п'яны мужчына. На месцы той жа сяржант міліцыі ўбачыў, што гэта раней адпушчаны грамадзян.
"Падышоўшы да яго, ён разбудзіў яго і папрасіў пакінуць падземны пераход. Нягледзячы на працяглыя ўгаворы, мужчына просьбу праваахоўнікі праігнараваў. Больш за тое, пачаў абурацца, лаяцца на адрас міліцыянера, правакуючы канфліктную сітуацыю і прыцягваючы ўвагу навакольных. Бачачы агрэсіўныя паводзіны мужчыны, сяржант прыняў рашэнне паўторна даставіць яго ў пакой міліцыі, аднак сустрэў супраціў з боку правапарушальніка. Каб спыніць супрацьпраўныя дзеянні, міліцыянер быў вымушаны прымяніць сілавы прыём, пры гэтым ён прытрымліваў мужчыну за плячо, каб пазбегнуць атрымання ім траўмаў", — гаворыцца ў паведамленні.
2 мая ГУУС апублікавала сваю версію таго, што адбылося і запіс з камер відэаназірання метро, паведамляюць  naviny.by 



Зараз па гэтым факце праводзіцца далейшая праверка.