«Аб пераездзе ва Украіну гаворкі не ідзе». Румас не стаў каментаваць ператрусы ў яго мінскім доме
Экс-прэм'ер Сяргей Румас паведаміў TUT.BY, што знаходзіцца ў Кіеве з рабочай паездкай. Такім чынам, ён абверг здагадкі пра змену месца жыхарства.
— Так, сапраўды, я прыляцеў у Кіеў. Але ніякай
канспіралогіі — гэтая паездка звязана з тымі праектамі, пра якія я гаварыў
раней. Аб пераездзе ва Украіну гаворкі не ідзе, — сказаў Румас.
Экс-прэм'ер таксама паведаміў, што яго яшчэ не зацвердзілі ў
назіральную раду «Рассельгасбанка».
— Усё ідзе ў рамках стандартных працэдур. Я супрацоўнічаў з
«Рассельгасбанкам» яшчэ з часоў працы ў «Белаграпрамбанку» і буду рады папрацаваць
з прафесійнай камандай аднаго з найбуйнейшых банкаў Расіі, — сказаў Румас.
Ён не стаў каментаваць інфармацыю пра ператрусы ў яго
мінскім доме.
Сяргей Румас пакінуў пасаду прэм'ер-міністра Беларусі ў
чэрвені 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад урада. Яго замяніў
Раман Галоўчанка. Тады Лукашэнка адзначыў, што Румас вырашыў сысці ў бізнес.
У лютым 2021 года затрымалі сяброў Румаса. Сам ён у гэты час
быў у Лондане і Казахстане. Пазней экс-прэм'ер сказаў, што знаходзіцца ў
Англіі, не мае палітычных амбіцый і мае намер вярнуцца да працы ў фінансавай
сферы.