6 красавіка Віктар Бабарыка пачне даваць паказанні ў судзе

Гэтага допыту чакаюць беларусы, каб пачуць яго версію падзей.

victor_babariko_vitebsk_20200604_01.jpg

6 красавіка Віктар Бабарыка пачне даваць паказанні ў судзе.
Прынамсі, так выглядае сітуацыя: падыходзіць яго чарга для допыту. «Мы спадзяёмся, што судовы працэс працягнецца ў штатным парадку», — паведамляюць прыхільнікі Бабарыкі.
Гэтага допыту чакаюць беларусы, каб пачуць голас Віктара Бабарыкі і яго версію падзей. Ён адзіны не даваў паказанняў падчас следства і не прызнаў віну. Яго абвінавачвалі на дзяржТБ да суда, а ў судзе не далі звярнуцца з заявай.