300 расійскіх вайскоўцаў прыехалі ў Мінск на парад З ліпеня

Расійскія вайскоўцы 21 чэрвеня прыбылі ў Мінск для ўдзелу ў парадзе на Дзень незалежнасці Беларусі 3 ліпеня, піша «Радыё Свабода».

Расіяне на рэпетыцыі вайсковага параду ў Мінску, 2015 год

Расіяне на рэпетыцыі вайсковага параду ў Мінску, 2015 год

У пешым парадзе прымуць удзел вайскоўцы гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі 1-й гвардзейскай танкавай арміі. У складзе механізаванай калоны пройдуць аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр» і бронетранспарцёры БТР-82А. У паветраным парадзе паўдзельнічаюць расійскія выведна-ўдарныя верталёты Ка-52 з брыгады вайсковай авіяцыі Заходняй вайсковай акругі, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.

Агулам у парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел 300 расійскіх вайскоўцаў. Таксама запрошаныя прадстаўнікі войскаў яшчэ сямі замежных дзяржаў.

Парад пачнецца ў 21.00. Акрамя некалькіх тысяч вайскоўцаў, у ім будуць задзейнічаныя больш за 300 адзінак баявой тэхнікі.

Паводле www.svaboda.org