18 верасня на беларуска-літоўскай мяжы не будуць афармляць транспарт
У суботу 18 верасня па ўсёй беларуска-літоўскай мяжы не будуць афармляць транспарт праз працы на літоўскім баку, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
![Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_horad___transpart___autamabili___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
«Паводле звестак літоўскага боку, 18 верасня 2021 года з 9.00 да 22.00 будуць абнаўляцца інфармацыйныя сістэмы ў пунктах пропуску па ўсёй мяжы з Літоўскай Рэспублікай. Афармленне транспарту сумежным бокам ажыццяўляцца не будзе», — праінфармавалі ў ДПК.
Тых, хто збіраецца перасякаць беларуска-літоўскую мяжу, просяць улічваць гэтую інфармацыю.
interfax.by