18 блогераў з розных сацсетак разам выпусцілі міні-серыял пра інклюзію
Міні-серыял «No borders Inclusion» сабраў блогераў Расіі, Польшчы, Беларусі і Германіі.
Блогеры з сацыяльных сетак Instagram, Tik-Tok, YouTube і іншых сабраліся на серыю варкшопаў — і разам стварылі міні-серыял «Інклюзія без межаў». Серыял набраў больш за 35 тысяч праглядаў у Tik Tok.
Пра што серыял? Пра выяўленне стэрэатыпаў адносна людзей з інваліднасцю, а таксама пра малую дасведчанасць грамадства розных краін на тэму інклюзіі, гатоўнасці соцыуму адэкватна рэагаваць на людзей з ментальнай або фізічнай інваліднасцю.
У кожнай з каманд быў удзельнік з інваліднасцю — у ролі акцёра або прадзюсара. Усяго для здымак серыяла было абрана чатыры фарматы — скетч, сацыяльная рэклама, інтэрв'ю і інструкцыя.
Сюжэт некаторых серый пабудаваны такім чынам, што не адразу становіцца зразумелым, што ў тым, што адбываецца на экране, удзельнічае чалавек з інваліднасцю. Да прыкладу, гаспадыня крамы дапамагае пакупніцы з выбарам адзення, і толькі потым высвятляецца, што яна са слабым зрокам — і становіцца зразумела, што гэта ніяк не абмяжоўвае і не ўскладняе зносіны.
Усяго было знята 8 серый па 1-2 хвіліны. У лістападзе здымачная група сабралася ў Стамбуле для нэтворкінгу і мантажу гатовага матэрыялу ў адзінае цэлае.
Апублікаваныя серыі можна паглядзець у сацыяльных сетках
Tik Tok: https://www.tiktok.com/@nobordersinclusion
YouTube: https://www.youtube.com/playlist?list=PLtOzyjngv4FobSd5_tO1qypyQDLeVopiN
Прэзентацыя міні-серыяла ў Варшаве
17 снежня ў Варшаве адбудзецца адкрытая прэзентацыя міні-серыяла
Каманда міні-серыяла запрашае прыходзіць на мерапрыемства, каб пазнаёміцца і з блогерамі, і іншымі ўдзельнікамі праекта.
Паводле прэс-рэліза