136 мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву і Польшчу з Беларусі. Іх спынілі

За мінулыя суткі 136 мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву і Польшчу з боку Беларусі, паведамляе reform.by са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.

213743263_10157843488006573_2211090364283076261_n.jpg

У Польшчу 16 верасня спрабавалі незаконна трапіць 44 замежнікі, у тым ліку 5 чалавек спрабавалі пералезці праз плот, пасля прыбыцця патруля яны былі выцесненыя на тэрыторыю Беларусі.

На ўчастках Крынкі, Міхалова 26 замежнікаў перасеклі мяжу праз поймы рэк. Гэта грамадзяне Ірана, Афганістана і Сірыі.

На літоўска-беларускай мяжы за суткі былі затрыманыя 92 мігранты.

Міграцыйны крызіс быў створаны беларускімі ўладамі на мяжы з краінамі ЕС у мінулым годзе. Першую хвалю Польшча, Літва і Латвія вытрымалі, пасля чаго пачалі будаваць на мяжы з Беларуссю высокія агароджы. Аднак мігранты працягваюць штурмаваць межы, карыстаючыся дапамогай беларускіх сілавікоў. Эксперты адзначаюць, што гэтай восенню міграцыйны крызіс зноў можа абвастрыцца.