«Yara» будзе працягваць закупляць калій у Беларусі
Кампанія «Yara» — нарвежскі вытворца мінеральных угнаенняў — будзе працягваць закупляць калій у Беларусі.
Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Свен Торы Холсетэр. Паводле яго слоў, кампанія будзе працягваць імпартаваць калій да таго часу, «пакуль гэта можа аказваць станоўчы ўплыў на правы працоўных у Беларусі», паведамляе «Reuters».
Раней «Yara» патрабавала, каб «Беларуськалій» спыніў рэпрэсіі супраць работнікаў за ўдзел у забастоўках і пратэстах. Той жа лідар стачкама «Беларуськалія» Анатоль Бокун нядаўна правёў за кратамі 45 сутак.
Дзясяткі тысяч чалавек заклікалі нарвежскую кампанію спыніць супрацоўніцтва з беларускім бокам. У чэрвені з гэтай нагоды беларусы пікетавалі пасольства Нарвегіі ў Варшаве.
Нядаўна Нарвегія далучылася да сектаральных санкцый ЕС супраць улад Беларусі. Аднак гэтыя санкцыі не абмяжоўваюць імпарт у Нарвегію тых відаў беларускага хлорыстага калію, якія ўвозіць «Yara».
Паводле belaruspartisan.by