У Беларусі вырастуць тарыфы на чыгуначныя перавозкі. На колькі?

З 5 ліпеня даражэюць квіткі на ўсе цягнікі. Прыбаўка аказалася істотнай. Гэта закране цягнікі гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній. У некаторых выпадках тарыфы паднялі больш чым на 40%.

_belarus_ekanomika_pradpryemstvy_czyhnuka_fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas__1_.jpg

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло пастанову №40 ад 16 чэрвеня, якая рэгулюе памер тарыфаў на перавозкі пасажыраў і багажу па чыгунцы – дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале сёння, 30 чэрвеня.

Згодна з пастановай, кошт чыгуначных перавозак вырасце на гарадскіх лініях (уключаючы расцэнкі для адзінага праязнога на некалькі відаў транспарту), рэгіянальных лініях эканом-класа і бізнес-класа, павялічацца тарыфы на перавозку багажу і грузабагажу на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

Тарыфы па ўсіх названых відах паслуг павялічацца прыкладна на 20% – да гэтага ў апошні раз іх павышалі такім жа чынам у красавіку 2022 года.

Пастанова ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання

«Люстэрка» падлічыла, на колькі дакладна падаражэлі квіткі на цягнікі. 

МАРГ пастанавіла, што з 5 ліпеня падаражаюць білеты і правоз багажу. Гэта закране цягнікі гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній. У некаторых выпадках тарыфы паднялі больш чым на 40%.

Квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній — падаражэюць як эканом-клас, так і бізнес. Да прыкладу, тарыф на праезд у электрычках вырасце з 29 да 35 капеек за адну зону праезду. Рост — на 20,7%.

Тарыф на цягнікі гарадскіх ліній у межах аднаго тарыфнага пояса (па напрамках Мінск — Гарадзішча, Мінск — Фаніпаль, Брэст — Жабінка і іншыя) вырасце на 29 капеек. Цяпер ён складае 1,44 рубля, а будзе — 1,73 рубля. Рост — на 20,1%.

Тарыф у гарадскіх электрычках у межах двух тарыфных паясоў па адным кірунку (Мінск — Чырвоны Сцяг, Мінск — Негарэлае, Гродна — Скідзель і іншыя) стане даражэйшым на 37 капеек (вырасце з 1,86 да 2,23 рубля). Рост — на 19,9%.

Тарыфы на праезд у цягніках бізнес-класа рэгіянальных ліній падымуць на 20%. Для дзяцей ад 5 да 10 гадоў падаражанне будзе прыкладна на такім жа ўзроўні.

Тарыфы на праезд у цягніках бізнес-класа міжрэгіянальных ліній павысілі ў сярэднім на 40%, але ў некаторых выпадках рост аказаўся нават крыху большым.

Таксама падымуць тарыфы на правоз багажу ў цягніках гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній.

Паводле «Люстэрка», myfin.by