Сярэдні заробак у Беларусі набліжаецца да самага нізкага ў Еўропе

Настаўніку ў Беларусі прапануюць у 3,5 разы менш, чым у Польшчы, і на 16 долараў менш, чым ва Украіне, падлічыла «Свабода».

_hroszy___deficyt___infljacyja___fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg


520 долараў на месяц — такі сярэдні заробак быў у Беларусі ў 2020 годзе. У параўнанні з 2019 годам у рублях ён вырас, а вось у доларах зменшыўся — на 29 долараў.

Суседзі даганяюць і пераганяюць Беларусь па заробку

Пяць гадоў таму беларускія заробкі істотна абганялі заробкі ва Украіне і Малдове (доўгі час лічылася самай беднай краінай Еўропы). У 2016-м параўнанне выглядала наступным чынам:
Беларусь — $420Малдова — $245Украіна — $180
З астатнімі ж, акрамя Украіны, суседзямі параўнанне выглядала не на карысць Беларусі. Традыцыйна заробкі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Расіі былі вышэйшымі. Ужо летась беларускія заробкі амаль зраўняліся з Малдовай і Украінай:
Беларусь — $514Малдова — $465Украіна — $450
З суседзямі параўнанне выглядае яшчэ горш для Беларусі:

83d78ba8_b26f_46c4_8db2_58b64e0264cc_w650_r0_s.jpg


Колькі прапануюць у розных краінах лекарам і настаўнікам

Сярэднія заробкі — гэта адно, а канкрэтныя вакансіі — іншае. Глядзім, колькі прапаноўваюць самым сацыяльным прафесіям — настаўніку і лекару — у Беларусі і ў суседзяў.
У Беларусі на сайце Мінпрацы ў рэспубліканскім банку вакансій знаходзім першыя тры вакансіі для настаўніка. Плацяць 800 рублёў на месяц, або 307 долараў па цяперашнім курсе.
Глядзім вакансіі ў суседніх краінах (бяром сталіцу і вакансіі настаўнікаў-прадметнікаў з дыпломам аб вышэйшай адукацыі).
Беларусь — $307Украіна — $323Латвія — $600Літва — $960Расія — $965Польшча — $1074
Атрымліваецца, Беларусь саступае ўсім, акрамя Украіны.
Глядзім вакансіі лекараў, таксама бяром вакансіі ў сталіцах і вылічваем сярэдні заробак з некалькіх прапанаваных для лекараў-спецыялістаў. Атрымліваецца:
Беларусь — $423Украіна — $539Расія — $1379Латвія — $1800Літва — $1800Польшча — $2400