Перад Новым годам беларусы кінуліся скупляць валюту

Беларусы ў снежні 2013 года ў параўнанні з лістападам павялічылі куплю валюты. Фізасобы ў снежні прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 750,1 млн даляраў (у лістападзе — 682,80 млн) у эквіваленце, купілі — 1,230 млрд (у лістападзе — 920 млн). Чыстая купля валюты склала 475,3 млн даляраў (у лістападзе — 237,2 млн), сведчаць дадзеныя Нацбанка.



hc3jes_w465h262.jpg

Усяго за 2013 год беларусы прадалі валюты на 8,3 млрд даляраў, купілі на 10,68 млрд даляраў. Чыстая купля склала 2,38 млрд даляраў.


Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі за год прадалі валюты на 22,96 млрд даляраў, купілі — 22,55 млрд. Чысты продаж склала 400,8 млн даляраў. Нерэзідэнты прадалі валюты на 4,11 млрд даляраў, купілі — на 4,98 млрд. Чысты купля імі валюты склала 872 млн даляраў.


На навагоднія святы 2009 года ўлады Беларусі дэвальвавалі рубель на 20%.

telegraf.by